• Вт. Апр 13th, 2021

Новая дата для Дня абаронцы Айчыны

Автор:vglybokaye

Мар 2, 2021

Новы фільм прафесара Алеся Краўцэвіча.

Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года. Літоўскія (беларускія) ваяры пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Дзень абаронцы Айчыны 23 лютага – папулярнае свята. Але праблема ў яго савецкім паходжанні. Ці варта яго чапаць? Ці можна падабраць іншую дату, якая задаволіць і нацыяналістаў, і прасавецка настроеных беларусаў? https://belsat.eu/?p=1722336

Дзень абаронцы Айчыны 23 лютага – спадчына савецкіх часоў. Праблема ў тым, што савецкае войска было інструментам, які не дапусціў у свой час паўстання незалежнай Беларусі. Калі мы хочам будаваць суверэнную дзяржаву, варта адарвацца ад гэтай савецкай спадчыны.

Якія ёсць альтэрнатывы даце 23 лютага? 8 верасня – бітва пад Воршаю? 15 ліпеня – бітва пад Грунвальдам? А што на гэта скажуць суседзі? Ці патрэбнае ўвогуле свята абаронцы Айчыны беларусам, што, як вядома, “мірныя людзі”?

Якія плюсы і мінусы мае выбар іншай даты? Які хітры расейскі прыём можна выкарыстаць, каб свята абаронцы Айчыны прынялі і нацыяналісты, і тыя, хто даражыць савецкаю спадчынаю?

Гэтыя пытанні абмяркуюць гісторык ды ваенны аглядальнік Аляксандр Гелагаеў і доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

comments powered by HyperComments
Scroll Up