• Вт. Апр 13th, 2021

Новы закон «Аб дарожным руху»: Якія сюрпрызы чакаюць беларускіх кіроўцаў

Автор:vglybokaye

Апр 7, 2021

Апублікаваны поўны спіс зменаў.

Сёння «дэпутаты» прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні Закона РБ “Аб дарожным руху”». Якія змены гэта вынікуе для простых кіроўцаў? У першую чаргу варта згадаць пра аўтаматызаваны ўлік тэхагляду, меддаведак, выбудоўванне інтэлектуальнай транспартнай сістэмы (з магчымасцю маніторынгу).

Сайт onliner.by прыводзіць агучаныя «палатай прадстаўнікоў» пераўтварэнні спісам:

увод аўтаматызаванага ўліку вынікаў тэхагляду і допуску да ўдзелу ў руху;
улік выдадзеных кіроўцам меддаведак (аб прыдатнасці да кіравання) будзе аўтаматызаваны, як і інфармацыя пра асобаў, прызнаных непрыдатнымі да кіравання ТС: як запэўніваюць, для кантролю за медзабеспячэннем бяспекі руху. Як было агучана раней, міліцыя будзе мець доступ да звестак пра выдадзеныя кіроўцам меддаведкі;
вызначаецца парадак датэрміновага накіравання кіроўцаў на абавязковы медыцынскі пераагляд;
прадугледжаная магчымасць здаваць квалiфiкацыйныя экзамены і атрымліваць права кіравання ТС толькі з аўтаматычнай трансмісіяй;
будуць выдаваць міжнародныя пасведчанні кіроўцы, што прадугледжана Канвенцыяй аб дарожным руху 1968 года;
удасканальваецца парадак змены арганізацыі дарожнага руху, у тым ліку для павышэння аператыўнасці прыманых пастановаў. Паводле запэўнення дэпутатаў, новы парадак «стварае перадумовы для наступнага ўкаранення ў краіне інтэлектуальных транспартных сістэмаў – пачынаючы з устанаўлення параметраў руху і ягонага маніторынгу»;
МУС даюцца паўнамоцтвы на вызначэнне адрэзкаў, па якіх забараняецца навучанне, адпадзе неабходнасць аўташколаў узгадняць з ДАІ маршруты;
удакладняецца паняцце арганізацыі дарожнага руху за кошт вызначэння балансу бяспекі і эфектыўнасці дарожнага руху;
замацаванае права грамадзянаў Расеі кіраваць ТС на падставе свайго нацыянальнага пасведчання кіроўцы да заканчэння тэрміну ягонага дзеяння;
органы памежслужбы і мытні змогуць эвакуяваць ТС без змяшчэння яго на ахоўную стаянку;
вызначаецца парадак допуску асобаў да кіравання снегабалотахадамі, снегаходамі і мотаўсюдыходамі.
comments powered by HyperComments
Scroll Up