• Пт. Июн 2nd, 2023

Новым кіраўніком Браслаўскага раёна стаў палкоўнік міліцыі

Автор:vglybokaye

Дек 8, 2021


Палкоўнік міліцыі Вячаслаў Грышчанка прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду старшыні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Да гэтага прызначэння Грышчанка з 2018 гады быў намеснікам начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ЎУС Віцебскага аблвыканкама. Па выніках 2020 года яму прысвоена званне “Чалавек года Віцебшчыны”.
На Браслаўшчыне Вячаславу Грышчанку ўжо даводзілася працаваць, у свой час ён служыў у мясцовым РАУС.
Акрамя таго новыя старшыні райвыканкамаў прызначаны яшчэ ў два раёна Віцебскай вобласці: Ушацкі райвыканкам узначаліў Сяргей Садоўскі, да гэтага займаў там жа крэсла першага намесніка старшыні, а Шумілінскі – Сяргей Галынчык, які быў намеснікам старшыні па эканоміцы ў Сенненскім райвыканкаме.


Сяржук Серабро

comments powered by HyperComments
Scroll Up