Вы жадаеце схуднець без шкоды для здароўя і надоўга захаваць вынік? Тады вам варта пачынаць прама з раніцы. Такім чынам — пяць ранішніх працэдур для ідэальнага пачатку дня.
Каб стабільна губляць вагу і не стаць ахвярай эфекту “йо-йо”, вам варта прытрымвацца здаровага ранішняга распарадку.
1. Дастаткова спаць
Сон з’яўляецца важным кампанентам у дасягненні і падтрыманні аптымальнай вагі. Яго недахоп можа справакаваць цягу да ежы ў доўгатэрміновай перспектыве. Акрамя таго, пры занадта малой колькасці сну змяншаецца працаздольнасць.
Калі раніцай няма часу на доўгі сон, то можна паступіць наступным чынам: прыйдзецца рана ўставаць, значыць — увечары не варта заседжвацца.
2. Упускаць у хату святло і паветра
Свежае паветра і сонечнае святло паднімаюць ранішні маркотны настрой. Не варта таксама забываць, што сонца з’яўляецца самай важнай крыніцай вітаміна D, дэфіцыт якога можа спрыяць павелічэнню вагі. Лепш за ўсё адкрываць фіранкі і вокны адразу ж пасля званка будзільніка.
3. Важны правільны сняданак
Варта пераканацца ў тым, што ў вашым сняданку досыць бялка. Тварог ці ёгурт — добрая альтэрнатыва ранішняй ежы з высокім утрыманнем вугляводаў ці тлушчаў. Бялок у першай палове дня прадухіляе цягу да ежы, паколькі пачуццё сытасці захоўваецца даўжэй.
4. Здаровыя закускі
Гатуйце з раніцы ежу на ўвесь працоўны дзень. Калі часу на гатоўку ежы загадзя бракуе, падыдуць здаровыя закускі, якія можна ўзяць з сабой на службу. Да прыкладу — яблыкі, арэхі ці агароднінныя палачкі.
5. Рух — альтэрнатыва спартзале
Няма жадання па раніцах наведваць спартзалу? Выкарыстоўвайце паездку на працу ў якасці невялікай трэніроўкі — адпраўляйцеся на бадзёры пешы шпацыр наўпрост да офіса ці едзьце туды на ровары. Гэта спальвае калорыі і запускае метабалізм.
Паводле mknews.de
comments powered by HyperComments