• Сб. Фев 4th, 2023

Нямецкае каляднае печыва. Штолен

Автор:vglybokaye

Дек 4, 2022

Калядны штолен

Класічны нямецкі калядны кекс, але гатаваць яго можна не толькі ў Каляды 🙂

Прадукты
Для дражджавога цеста:
200 г разынак (изюма) з цёмнага вінаграда
100 г дробных разынак без костачак са светлага вінаграда
100 мл рому
100 мл малака
375 г пшанічнай мукі
1 пакаванне (7 г) сухіх хуткадзейных дрожджаў
50 г цукру
1 пакаванне (8 г) ванільнага цукру
1 дробка солі
1/2 бутэлечкі (15 г) ромавага араматызатара
2 яйкі (сярэдняга памеру)
175 г сметанковага масла ці мяккага маргарыну
100 г апельсінавых цукатаў
100 г цукатаў з апельсінавых скарыначак
100 г молатага міндаля
Дадаткова:
каля 75 г масла
трохі цукровай пудры


Як прыгатаваць калядны штолен:

1. Падрыхтоўка: заліць разынкі і дробныя разынкі без костачак ромам і пакінуць на ноч насычацца.

2. Дражджавое цеста для каляднага штолена.

На наступны дзень падцяпліць малако. Прасеяць муку ў міску. Зверху выкласці дрожджы. Дадаць малако, цукар, ванільны цукар, соль, араматызатар, яйкі і масла ці маргарын і перамяшаць пры дапамозе міксера (усталяваўшы насадку з кручком для цвёрдага цеста) некаторы час на мінімальнай хуткасці, потым на максімальнай хуткасці на працягу прыкладна 5 хвілінаў да ўтварэння гладкага аднастайнага цеста. Цеста накрыць і пакінуць у цёплым месцы, пакуль яно прыкметна не павялічыцца. Злёгку перамяшаць апельсінавыя цукаты, міндаль, насычаныя разынкі і дробныя разынкі без костачак на працоўнай паверхні, злёгку пасыпанай мукой. Пакрыць цеста і зноў пакінуць у цёплым месцы, пакуль яно прыкметна не павялічыцца. На бляху выкласці паперу для выпечкі ў тры пласты (каб ніжні бок штолена пры выпечцы не пацямнеў). Папярэдне разагрэць духоўку.

Верхні/ніжні жар: каля 250°C

Тэмпература паветра: каля 230°C

Сфармаваць з цеста штолен. Раскачаць яго ў выглядзе прастакутніка (каля 30 x 25 см). Згарнуць цеста па падоўжным боку ў рулет і пры дапамозе качалкі зрабіць падоўжнае паглыбленне. Скласці цеста па гэтым паглыбленні, каб ніжняя частка трохі выступала. Рукамі сфармаваць падоўжнае патаўшчэнне ў сярэдняй частцы. Выкласці штолен на бляху, ізноў пакінуць у цёплым месцы, пакуль ён прыкметна не павялічыцца.

Падчас выпечкі каляднага штолена паменшыць тэмпературу.

Верхні/ніжні жар: каля 160°C

Тэмпература паветра: каля 140°C

Узровень складанасці: невысокі

Час выпечкі: каля 50 хвілінаў.

Растапіць масла ў невялікай ёмістасці. Адразу пасля выпякання змазаць штолен маслам і астудзіць на кухоннай рашотцы. Пасыпаць калядны штолен цукровай пудрай.

ПАРАДЫ:

* Штолен добра захоўваецца, калі яго загарнуць у харчовую плёнку ці алюмініевую фальгу.

* Для гатоўкі марцыпанавага штолена прыгатуйце цеста па рэцэпце і раскачайце ў форме прастакутніка (30 x 25 см). 200 г марцыпанавай масы раскачайце ў форме прастакутніка меншага памеру (каля 30 x 15 см) і выкладзеце на прастакутнік з цеста такім чынам, каб цеста з падоўжнага боку трохі выступала. Згарніце цеста па падоўжным боку ў досыць тугі рулет, сфармуйце штолен. Выкладзеце штолен на загадзя прыгатаваную бляху, ізноў пакіньце ў цёплым месцы, пакуль ён прыкметна не павялічыцца, і выпякайце яго як калядны штолен.

Запомніць і падзяліцца рэцэптам з сябрамі.

comments powered by HyperComments
Scroll Up