• Пт. Сен 24th, 2021

Нямецкі банк ануляваў крэдыт, без якога ўлады не могуць запусціць БелАЭС

Автор:vglybokaye

Июн 13, 2021

Рэжым хацеў выкарыстаць крэдыт на закупку газатурбінных установак Siemens.

Нямецкі банк ануляваў крэдыт для нелегітымнай улады: без яго немагчыма мадэрнізаваць энэргасістэму краіны пад БелАЭС.

У пачатку красавіка НАУ звярнулася да нямецкіх банкаў, швэдскага экспартна-крэдытнага агенцтва EKN і Siemens, каб тыя выйшлі з угоды набыцця газавых турбінаў нелегітымнай уладай.

Пасля таго як швэдская EKN адмовілася страхаваць угоды набыцця турбінаў, нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў крэдыт на 100 млн еўраў, які планавалася выдаткаваць на закупку газатурбінных установак Siemens.

Скасаванне гэтага крэдыту не дазволіць прадстаўнікам нелегітымнай улады закончыць мадэрнізацыю электрасетак, без якой немагчымае ўвядзенне БелАЭС у эксплуатацыю.

У Нямеччыне 12-гадовы хлопчык знайшоў у лесе меч XVI стагоддзя

Хлопчык перадаў 400-гадовую знаходку ў музей.

ФОТА: NOERDLINGEN.DE

12-гадовы школьнік па імені Ільяс выявіў гістарычны меч падчас шпацыру ў лесе і перадаў яго гарадскому музею ў горадзе Нердлінген. Пра гэта паведамілі на сайце адміністрацыі горада 8 чэрвеня.

Адзначаецца, што меч быў знойдзены ў лесе недалёка ад вёскі Эдэрхейм яшчэ летась. Сям’я хлопчыка паінфармавала Дзяржаўнае ўпраўленне аховы гістарычных помнікаў. Экспэрты датавалі меч XVI стагоддзем, і ўлады рэкамендавалі перадаць зброю музею, што і адбылося ў лістападзе 2020 года.

«У зімовыя месяцы крохкае жалеза ўмацоўваў рэстаўратар. З вясны меч знаходзіцца ў музейнай вітрыне і ўпрыгожвае экспазіцыю, прысвечаную бітве пры Нердлінгене», – гаворыцца ў паведамленні, хоць экспэрты і не ўпэўненыя ў тым, што гэтая зброя удзельнічала ў бітве.

Хлопчыку ва ўзнагароду падарылі ганаровы квіток у гарадскі музей.

Германія стала трэцяй краінай па колькасці звышбагатых людзей

Нягледзячы на пандэмію каранавіруса, колькасць звышбагатых людзей у Германіі павялічылася.

Згодна са штогадовым дакладам «Global Wealth Report» кансалтынгавай фірмы Boston Consulting Group, колькасць людзей з маёмасцю больш за 100 мільёнаў даляраў павялічылася на 6 тысяч за час пандэміі.

Нямеччына размясцілася на трэцім месцы ў сусветным рэйтынгу пасля ЗША і Кітая. Агулам у Германіі жыве каля 3 тысяч звышбагатых людзей, якія кантралявалі каля 1,4 трыльёна даляраў сусветнага інвестыцыйнага багацця ў 2020 годзе, піша FAZ.

Урад Нямеччыны выдзеліць сельскім жыхарам па 500 еўраў на куплю спадарожнікавай антэны

У Нямеччыне сельскіх жыхароў падключаць да спадарожнікавага інтэрнэту.

Урад Нямеччыны дапаможа сельскім жыхарам атрымаць доступ да спадарожнікавага інтэрнэту. Для гэтага ён пачне выдаваць субсідыі ў суме 500 еўраў на куплю спадарожнікавай антэны, піша сайт euro-pulse.ru.

Субсідыю можна будзе атрымаць пры падключэнні да ўсіх правайдэраў, якія прапануюць бесправоднае падключэнне да інтэрнэту праз спадарожнікі або накіраваныя радыёлініі ў сельскай мясцовасці.

Паводле звестак Еўрастата, 98% еўрапейскай моладзі актыўна карыстаюцца інтэрнэтам, а сярод людзей сталага веку карыстальнікаў 61%.

У Германіі даследуюць, як адчуваюць сябе людзі, калі ім не трэба зарабляць на жыццё. Валанцёрам плацяць дахалеры

Штомесяц на працягу трох гадоў, пачынаючы з чэрвеня, 122 удзельнікі новага нямецкага даследавання будуць атрымліваць 1200 еўра.

Даследчыкі будуць вывучаць у межах праекта ўплыў безумоўнага базавага даходу на жыццё чалавека. Заяўку на ўдзел у даследаванні мог падаць любы паўналетні жыхар Нямеччыны, незалежна ад узроўню даходу, адукацыі і сацыяльнага становішча, піша Der Spiegel.

Даследчыкі адабралі з 2 мільёнаў ахвотных 122 чалавекі, кожны з якіх за тры гады агулам атрымае 43 200 еўра — падатак з гэтых грошай удзельнікі плаціць не будуць. За гэта валанцёрам трэба будзе рэгулярна паведамляць пра змены ў жыцці, пра свае звычкі і эмацыйны стан. Для гэтага за тры гады ўдзельнікам трэба будзе запоўніць сем разоў запоўніць анкету. Такія ж анкеты будуць запаўняць 1380 чалавек з кантрольнай групы, якім не будуць плаціць.

Такім чынам аўтары даследавання спадзяюцца вывучыць, які ўплыў можа мець безумоўны базавы даход на нямецкае грамадства. Даследчыкаў цікавіць, як будзе паводзіць сябе і што будзе адчуваць чалавек, якому не трэба нічога рабіць, каб зарабляць на жыццё. Адны лічаць, што людзі будуць увесь час марнаваць на прагляд тэлевізара і есці фастфуд, а іншыя перакананыя, што ў людзей з’явіцца магчымасць заняцца тым, што іх насамрэч цікавіць, без страху застацца без фінансавых сродкаў.

«Дыскусія наконт таго, як паўплывае на грамадства наяўнасць у людзей безумоўнага базавага даходу, заснаваная толькі на перакананнях. Мы хочам зрабіць яе рэалістычнай і абапірацца на навуковыя звесткі», — тлумачаць арганізатары праекта на сваім сайце.

Падчас даследавання аўтары хочуць даведацца, як адлюструецца адсутнасць неабходнасці працаваць на эмацыйным стане ўдзельнікаў. Плануецца, што ў валанцёраў тройчы возьмуць пробу валасоў, каб вызначыць узровень картызолу, гармону стрэсу, у арганізме.

Суму, якую будуць атрымліваць валанцёры, была разлічаная з пражытковага мінімуму і кошту спажывецкага кошыку ў Германіі. Праект фінансуецца з прыватных ахвяраванняў берлінскай грамадскай арганізацыі Mein Grundeinkommen e.V., якая каардынуе даследаванне. Партнёрамі праекта сталі аўтарытэтныя навуковыя арганізацыі Германіі, сярод якіх Інстытут нямецкай эканомікі, Кёльнскі ўніверсітэт і Таварыства Макса Планка.

Германія можа купіць “Спутник V” асобна ад ЕС

У краіне праходзіць масавая вакцынацыя насельніцтва прэпаратамі іншых вытворцаў – аднак прышчэпкі пакуль могуць зрабіць не ўсе.

Урад Германіі вывучае пытанне закупкі расійскага прэпарату “Спутник V”, заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель.

Паводле яе слоў, аб’ёмы закупкі наўпрост залежаць ад таго, як хутка расійскі прэпарат ад каронавіруса зарэгіструюць ў Еўрасаюзе.

“Пакуль ёсць не ўсе дакументы, Інстытут Паўля Эрліха выступае дакладчыкам, таму мы добра інфармаваныя, але дакументаў не хапае для рэгістрацыі”, – заявіла Меркель па выніках нарады па пытаннях вакцынацыі.

Як адзначыла канцлер, калі Еўрапейскае агенцтва па лекавых прэпаратах выдасць рэгістрацыю “вельмі хутка”, “тады мае сэнс закупіць “Спутник”.

Але калі дазвол будзе выдадзены “праз некалькі месяцаў”, то ў Германіі да таго часу будзе дастаткова іншых прэпаратаў ад каронавіруса, падкрэсліла Меркель.

Паслабленні для вакцынаваных

Таксама федэральны канцлер заклікала грамадзян больш актыўна прышчапляцца ад каронавіруса, тым больш што вакцынаваных у перспектыве вызваляць ад патрэбы прад’яўляць адмоўныя тэсты на каронавірус у грамадскіх месцах – да прыкладу, у крамах, аптэках альбо салонах прыгажосці.

“Вакцынаваным і ачунялым няма неабходнасці прад’яўляць (вынікі) тэстаў”, – сказала Меркель.

Адмену прыярытэтных спіскаў па вакцынацыі ўрад Германіі абяцае да чэрвеня, тады запісацца на прышчэпку зможа любы жыхар Германіі.

Вакцынацыя ў Германіі

Масавая вакцынацыя ад каронавіруса ў Германіі стартавала 27 снежня 2020 года. Пакуль прышчэпкі могуць атрымаць не ўсе. Створана спецыяльная прыярытэтная чарга. Яе фарміруюць на падставе ўзроставых паказчыкаў, паказчыкаў здароўя і прафесіі.

На сёння ў краіне ўжо прышчапілі ад каронавіруса парадку 7% насельніцтва – гэта каля 7 мільёнаў чалавек, адну ін’екцыю вакцыны атрымалі каля 20 мільёнаў, гэта больш за 23% насельніцтва Германіі. Прышчапілася ад каронавіруса і канцлер Ангела Меркель.

Статыстыка захворвання і каранцін

Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каронавірусам у Германіі перавышае 3,3 мільёна чалавек, 82 тысячы пацыентаў памерлі ад ускладненняў. На дадзены момант больш за пяць тысяч чалавек знаходзяцца ў бальніцах краіны ў крытычным стане.

Зараз у ФРГ кажуць аб трэцяй хвалі каронавіруса. У краіне ўведзены лакдаўн. Грамадскія ўстановы працуюць з абмежаваннямі. Наведваць самыя неабходныя ўстановы можна толькі пры наяўнасці адмоўных ПЦР-тэстаў.

Раней канцлер Ангела Меркель заявіла, што Германія знаходзіцца ў “вельмі сур’ёзнай” сітуацыі. Прычынай стаў той факт, што дамінаваць па ліку заражэнняў пачаў брытанскі штам каронавіруса, які з’яўляецца больш заразным.

Пра перамогу без перамогі: на Берлінале паглядзелі карціну пра беларускі пратэст

Стужку «Смеласць» беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна паказалі на Берлінале ў Германіі. Галоўныя героі фільма — акторы Беларускага свабоднага тэатра, піша Еўрарадыё.

Святлана Ціханоўская, нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч былі сярод гасцей паказу.
 
«Ва ўсіх адчуванне, што гэта пераможнае кіно, а перамогі не здарылася. Нам было цяжка глядзець пэўныя моманты», — пракаментаваў карціну ў інтэрв’ю Deutsche Welle актывіст і рэжысёр Зміцер Чарткоў.
 
Раней беларускія карціны ў на гэтым прэстыжным міжнародным фэсце не дэманстравалі. Сёлета Берлінале праводзіцца ўжо ў 71-ы раз. З 9 па 20 чэрвеня гледачы будуць знаёміцца з карцінамі ў 16 кіназалах пад адкрытым небам.
 
Аляксей Палуян — аўтар карціны «Возера радасці», знятай па матывах аднайменнага рамана пісьменніка Віктара Марцінавіча, і дакументальнай стужкі «Край жанчын».

Нямеччына адмяняе абмежаванні на ўезд у краіну з 1 ліпеня

У Нямеччыне з 1 ліпеня адмяняюць абмежаванні на ўезд для ўсіх ахвотнікаў, аднак узровень захворвання ў краіне, з якой прыбывае турыст павінен адпавядаць вызначаным паказчыкам.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Хайко Маас, паведамляе Bild.

Адзначаецца, што паездкі будуць дазволены для краін з паказчыкам заражэння ніжэй 200 на 100 тысяч чалавек. Пры гэтым такі паказчык павінен быць усталяваны на працягу апошніх сямі дзён.

“Гэта магчыма, таму што ў будучыні ў Еўропе з’явяцца выразныя агульныя правілы звароту з тымі, хто быў вакцыніраваны, з тымі, хто акрыяў, і з тымі, хто прайшоў тэставанне”, — піша выданне.

comments powered by HyperComments
Scroll Up