• Вс. Май 29th, 2022

Па 2 кг у рукі — цукар стаў дэфіцытам у Віцебскай вобласці

Автор:vglybokaye

Сен 28, 2021

Дэфіцытным таварам раптам стаў цукар-пясок — у асобных рэгіёнах Віцебскай вобласці яго пачалі адпускаць толькі па 2 кілаграмы аднаму пакупніку.

Такой мерай здзівілі вяскоўцаў аўтакрамы Лепельскага РАЙПО, якія ездзяць па вёсках Чашніцкага раёна. Першай справай пакупнікі пацікавіліся, ці ёсць цукар наогул. Пачуўшы, што ёсць, але прадаецца па два пачкі ў адны рукі, вясковыя жыхары спачатку ўспрынялі гэтую вестку як жарт.

Аднак прадаўшчыца крамы растлумачыла, што гэта рэальная мера. А калі яна будзе прадаваць цукар, колькі запатрабуюць, можа не хапіць пакупнікам у канцы маршруту аўтакрамы.

Таксама пра перабоі з забеспячэннем цукрам-пяском паведамляюць і жыхары вёсак суседняга Бешанковіцкага раёна. Раней у сацсетках пісалі пра дэфіцыт цукру ў Шаркоўшчынскім і Глыбоцкім раёнах.

Сяржук Серабро

comments powered by HyperComments
Scroll Up