Пад Глыбокім у лабавым сутыкненні загінулі два чалавекі

07.10.2019 ў 12.02 кіроў­ца аўтамашыны АУДЗІ, кіруючы вы­шэй­указаным транс­партным сродкам, ру­хаючыся з боку г. Полацк у напрамку г. Глыбокае, на 48 км аўтадарогі Р – 45 «Полацк-Глыбокае -гр. Літвы» выехаў на сустрэчную паласу ру­ху, дзе здзейсніў сутык­ненне з аўтацягніком МЭРСЭДЭС, які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

У выніку сутыкнення кіроўца АУДЗІ і пасажыр, які знаходзіўся ў яго аўтамабілі на пярэднім сядзенні, загінулі.
Адной з прычын, якая паслужыла здзяйсненню дадзенага ДТЗ, была наяўнасць на праезнай частцы мокрага снегу, а на аўтамашыне АУДЗІ не былі ўстаноўлены зімовыя шыны.
Гума пратэктара шын, якія выкарыстоўваюцца ў летні час, на марозе становіцца цвёрдай, пагаршаецца счапленне з палатном дарогі. Пагаршэнне счэпных уласцівасцяў прыводзіць да павелічэння тармазнога шляху, пагаршаецца кіравальнасць аўтамабілем. Пры зніжэнні тэмпературы да 7 градусаў мэтазгодна пераходзіць на выкарыстанне «зімовых» шын, якія валодаюць лепшымі ўласцівасці счаплення ва ўмовах нізкіх тэмператур. Выкарыстанне такіх шын дае цэлы шэраг пераваг: скарачаецца тармазны шлях, павышаецца ўстойлівасць, паляпшаюцца дынамічныя паказчыкі. Усё гэта спрыяе лепшай кіравальнасці аўтамабілем і зніжае рызыку аварыйных сітуацый.
Усталяваўшы «зімовыя» шыны можна быць больш упэўненым як ва ўласнай бяспецы, так і ў бяспецы пасажыраў. Ніякія фінансавыя выдаткі не ідуць у параўнанне з жыццем, здароўем, якія можна раптоўна страціць, выкарыстоўваючы неадпаведныя пагодных умоў шыны.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўжо ў цяперашні час уста­ляваць на свае транспартныя сродкі зімовыя шыны!

Юрый Заяц,
начальнік АДАІ

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова