• Сб. Июн 3rd, 2023

Падзёж 240 цялятаў схавалі ў адным з калгасаў Глыбоцкага раёна, кіраўніцтва апынулася на лаве падсудных

Автор:vglybokaye

Янв 12, 2023

У Глыбокім судзілі кіраўніка, галоўнага заатэхніка, галоўнага ветдоктара і бухгалтара сельгаспрадпрыемства, якія схавалі падзёж 240 цялятаў.

Паводле матэрыялаў справы, службовыя асобы калгасу са студзеня 2021 года па сакавік 2022 года з мэтай утойвання падзяжу 240 галоў маладняка буйной рагатай скаціны ўнеслі загадзя лжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы — акты на выбыццё жывёл, таварна-транспартныя накладныя, штомесячныя справаздачы гаспадаркі аб рэалізацыі КРС працаўнікам прадпрыемства і насельніцтву.
Па версіі следства кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства рабіла гэта каб пазбегнуць прыцягненні да матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці за неналежнае выкананне службовых абавязкаў і незабеспячэнне захаванасці КРС.
Суд Глыбоцкага раёна прызнаў усіх падсудных вінаватымі ў службовай падробцы. На падставе часткі 2 артыкула 427 КК былога кіраўніка прадпрыемства прысудзілі да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на 2 гады, галоўнага заатэхніка і галоўнага ветдоктара — на 1 год 6 месяцаў. Таксама яны на 3 гады пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
Бухгалтара вызвалілі ад крымінальнай адказнасці са спыненнем вытворчасці па справе на падставе закона “Пра амністыю ў сувязі з Днём народнага адзінства”, паведамляе  служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.
Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Ігар Арцюх

comments powered by HyperComments
Scroll Up