У Беларусі выздаравелі і выпісаны 12 833 пацыенты з COVID-19

У Беларусі на 22 мая выздаравелі і выпісаны 12 833 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістравана 34 303 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 419 004 тэсты. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 190 пацыентаў з шэрагам хранічных […]

Сусветны банк зацвердзіў выдзяленне Беларусі 90 млн еўра для барацьбы з COVID-19

   Сусветны банк зацвердзіў выдзяленне пакета фінансавай падтрымкі ў памеры 90 млн еўра для фінансавання праекта па рэагаванні на COVID-19 у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве СБ у Беларусі. «Праект дапаможа задаволіць неадкладныя патрэбы сістэмы аховы здароўя ў медыцынскім абсталяванні, вырабах медыцынскага прызначэння і навучанні персаналу для вядзення выпадкаў інфекцыі COVID-19 цяжкай ступені», — адзначылі […]

Сіноптыкі: Надвор’е на выходных будзе не вельмі, але хаця б памяняецца вецер

У суботу пераважна без ападкаў, кароткачасовыя дажджы толькі па ўсходзе. Вецер будзе паўночны, ноччу 1..6°С, месцамі замаразкі 0..- 2°С, днём ад 10°С па ўсходзе да 19°С па захадзе рэспублікі. У нядзелю ноччу па захадзе, днём па краіне — кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу замаразкі 0..- 3°С, месцамі +1..8°С; […]

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 10 620 пацыентаў з COVID-19

У Беларусі на 19 мая выздаравелі і выпісаны 10 620 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістраваны 31 тыс. 508 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 375 тыс. 076 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 175 пацыентаў з […]

Ярмошына адмовіла ў рэгістрацыі ўсім «кандыдатам пратэсту» Статкевіча

Сёння ЦВК разглядае пытанні рэгістрацыю ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты. Усяго падалі дакументы 55 чалавек, у пятніцу зарэгістравалі 4 групы (Лукашэнка, Гайдукевіч, Няпомняшчых, Ганцэвіч), 10 адкінулі (пераважна групы Статкевіча). Сёння плануюць разгледзець 23 заяўкі. Відэа ТУТ Першай разгледзелі дакументы бізнэсвумен Наталлі Кісель. Сказалі, што група збольшага адпавядае крытэрам, 13 чалавек прадаставілі недакладныя звесткі, але іх проста […]

Беларусь абагнала не толькі Швецыю, але і Швейцарыю ў сумным антырэйтынгу захворванняў на каранавірус

Па стане на раніцу 19 мая, паводле звестак Мінздароўя, у Беларусі зафіксавана 31 508 выпадкаў каранавіруса. Гэта 23-е месца ў свеце. Наша краіна абагнала сувымерныя па насельніцтве Швецыю і Швейцарыю. У скандынаваў зафіксавана 30 377 выпадкаў, у швейцарцаў — 30 618. Але па стане на раніцу ў Беларусі зафіксавана 936 новых выпадкаў, тады як у […]

Мінздароўя: Падставай для ЭКА цяпер можа стаць і адсутнасць палавога партнёра

Міністэрства аховы здароўя прыняла пастанову «Аб пытаннях прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій». Цяпер здаровыя, але самотныя жанчыны могуць прэтэндаваць на ЭКА. Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага на сайце pravo.by. У пастанове пералічаны паказанні і супрацьпаказанні да экстракарпаральнага апладнення. Калі раней для таго, каб стаць цяжарнай з дапамогай ЭКА, жанчына павінна была мець дыягназ «бясплоддзе», то цяпер адсутнасць […]

Акцыя «Чысты вадаём» стартуе ў Беларусі

Акцыя «Чысты вадаём» пройдзе ў Беларусі 18-24 мая, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў. «Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе», — адзначылі ў БТПР. […]

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 8168 пацыентаў з COVID-19

У Беларусі на 14 мая выздаравелі і выпісаны 8168 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістравана 26 тыс. 772 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. У Беларусі праведзена 308 тыс. 156 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 151 пацыент з […]

Незалежны журналіст Зміцер Лупач у рэанімацыі. Пасля суда ў яго здарыўся гіпертанічны крыз

10 сутак арышту і 45 базавых (1215 рублёў) штрафу прысудзіў суддзя Глыбоцкага раённага суда Дзмітрый Тарасевіч журналісту з Глыбокага Змітру Лупачу. Яго судзілі 11 мая паводле двух артыкулаў — «Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ» і «Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў», паведамляе БАЖ. Пасля сканчэння судовага слухання Змітра Лупача каля будынка суда чакалі міліцыянты […]

Scroll Up