• Чт. Ноя 30th, 2023

Паляванне на вальдшнепа

Автор:vglybokaye

Апр 11, 2023

Глыбоцкая міжраённая інспекцыя паведамляе, што паводле Правіл палявання, з трэцяй суботы сакавіка па другая нядзеля траўня з 18 да 22 гадзін дазволена паляванне на вальдшнепа, спосаб палявання — стрэльбавы: паляванне з засады (на цязе).

Дазволеныя прылады палявання: гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаваных дробам; для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапушчаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’ераў, таксаў, лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.

Д.І. Барыла, ст.дзяржінспектар
Глыбоцкай МРІ. 

comments powered by HyperComments
Scroll Up