• Вс. Май 29th, 2022

Памятаеце дзіўны чайны грыб з 90-х? Цяпер ён у трэндзе ва ўсім свеце

Автор:vglybokaye

Окт 10, 2021

Нядаўна чайны грыб сталі прадаваць на разліў у легендарным універсаме «Цэнтральным». Многія пасмяхаліся, узгадваючы 90-я, калі слоік з ім стаяў ледзь не у кожнай сям’і. Але насамрэч чайны грыб набірае папулярнасць ва ўсім свеце, у Еўропе яго таксама прадаюць на разліў, а яшчэ вялікімі партыямі выпускаюць буйныя карпарацыі. І нават у дадатках кантолю фізічнай формы з’явілася камбуча — так напой называюць за мяжой.

Камбуча — кісла-салодкі газіраваны напой, які па смаку трошкі нагадвае квас, насамрэч паходзіць з Кітая, дзе яго называюць «чаем бессмяротнасці» і выкарыстоўвалі яшчэ дзве тысячы год таму. 

Нам ён больш вядомы, як чайны грыб, які «рос» у трохлітровым слоіку проста на кухні — у яго дадавалі халодны чай з цукрам. 

Зараз назіраецца другая хваля папулярнасці чайнага грыбу. У ЗША і ЕС на сцелажах у супермаркетах паліцы застаўленыя камбучай, у яе дадаюць лімон, мелісу і іншыя дадаткі. У адрозненні ад стандартнай газіроўкі, такі напой лічыцца карысным. Яго вытворчасць у Штатах штогод прыносіць сотні мільёнаў долараў, і попыт толькі расце. Свая камбуча ёсць і ў Расіі. 

Што з сябе ўяўляе камбуча?

Гэта прадукт, які атрымліваецца ў выніку ферментацыі, як ёгурт ці кефір. Каб яго прыгатаваць, трэба заварыць чорную ці зялёную гарбату, звычайна з цукрам, і дадаць заварку ў ёмкасць з грыбам — у выніку атрымаецца сімбіёз дрожджаў і воцатнакіслых бактэрый.

Рэпутацыя ў чайнага грыба неадзначная. Так, ёсць меркаванне, што напой павышае імунітэт, дапамагае падтрымліваць здаровую мікрафлору кішэчніку за кошт вялікай колькасці прабіётыкаў, некаторыя выкарыстоўваюць грыб у касетычных мэтах — нібыта ён дапамагае разгладжваць зморшчыны. Цікава, што з грыба робяць не толькі напой, але і чыпсы. 

На Захадзе яго прасоўваюць як напой, які дапамагае палепшыць працу страўніка, дапамагае пры дыябеце, павышае імунітэт, зніжае ціск і выводзіць таксіны. Даходзіць на да таго, што сцвярджаюць, ён нібыта дапамагае змагацца з анкалогіяй.

Ці так карысны чайны грыб?

Разам з тым, навукоўцы больш асцярожныя ў прагнозах. Даследаванне ў ЗША пацвердзіла, што ў дыябетыкаў, якія пілі напой тры месяцы, стабілізаваўся ўзровень цукру ў крыві. Меркаванні, што камбуча дапамагае пры рэўматызме, падагры, нервовых захворваннях не пацвердзіліся. Таксама бактэрыі чайнага грыба, у адрозненні ад таго ж ёгурта, не прызнаныя прабіятычнымі. 

Як і ў квасе, у камбучы ёсць хоць і невялічкі, але працэнт алкаголю, аднак прадаюць яго як безалкагольным напой. Аднак могуць узнікнуць праблемы з-за няправільнага захавання: пакупнікі ў Штатах скардзіліся, што пасля некалькіх бутэлек камбучы адчувалі сябе на лёгкім падпітку. Апроч таго, камбуча ўтрымлівае цукар, так што дыетычным такі напой наўрад ці можна назваць. 

Чайны грыб, хутчэй, больш здаровая альтэрнатыва салодкім газірованым ліманадам. Адпаведна, і кошт за «здаровы» прадукт вышэй — прыкладна ў два разы за бутэльку. 

А яшчэ гэта напамін з 90-х — мода вяртаецца і на прадукты. Праўда, сёння гэта ўжо бізнэс. 30 год таму грыб перадавалі з рук у рукі, як рассаду з памідорамі ці перцамі. 

comments powered by HyperComments
Scroll Up