• Чт. Ноя 30th, 2023

Памёр камандзір месячнай місіі Нілa Армстронгa

Автор:vglybokaye

Апр 28, 2021

Яму было 90 гадоў.

Удзельнік місіі палёту Апалона-11 на Месяц, амерыканскі астранаўт Майкл Колінз памёр ва ўзросце 90 гадоў, паведамляе AFP са спасылкай на яго сям’ю.

У афіцыйным Twitter астранаўта з’явілася заява яго сям’і, у якой гаворыцца, што ён правёў апошнія дні з роднымі і сканаў пасля барацьбы з ракам.

Колінз быў камандзірам экіпажа падчас місіі Апалон-11 у ліпені 1969 года і пілатаваў камандны модуль на арбіце Месяца, калі Ніл Армстронг і Баз Олдрын упершыню ступілі на паверхню спадарожніка.

Дарэчы, не забываем, амерыканцы патрапілі на Месяц не без дапамогі самага слыннага вязня глыбоцкай турмы Барыса Кіта (1910-2018). Які пад акупацыяй адсядзеў у камеры смяротнікаў месяц. У далейшым — канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі.  Першай яго навуковай працай было паспяховае даследаванне якасцей вадкага вадароду як будучага касмічнага паліва.

comments powered by HyperComments
Scroll Up