20 лютага пажар з чалавечай згубай адбыўся ў вёсцы Муляры Пастаўскага раёна.

Прыкладна ў 10:30 з вёскі Хацілы ў госці да 71-гадовага пенсіянера прыехаў яго сын, які выявіў, што хата ахінутая дымам. Ён увайшоў у памяшканне і знайшоў свайго бацьку, які не падаваў прыкметаў жыцця.
Да прыезду пажарнікаў ён затушыў агонь. У выніку пажару ў хаце была пашкоджаная падлога ля печкі і абкурадымленыя сцены.
Па папярэдняй версіі пажар паўстаў з-за парушэння правілаў эксплуатацыі печкавага ацяплення, паведамляецца прэс-службай МНС.
ННВ
comments powered by HyperComments