Першае ў 2021 годзе дзіця нарадзілася ў Віцебску ў радзільні, дзе нараджаюць жанчыны з COVID-19

Першае ў Беларусі дзіця нарадзілася ў новым годзе ў Віцебскай абласной клінічнай радзільні, куды з усёй вобласці звозяць нараджаць жанчын з COVID-19.

 

Як паведамляе Мінздароўя са спасылкай на галоўурача радзільні Алены Левановіч, у дакументах маляняці, якое нарадзілася ў навагоднюю ноч,  будзе стаяць дата і час — 01.01.2021 і 0.01 хвіліна.

Першага беларуса 2021 гады назвалі Ромам, ён важыць 3 910 грам, а яго рост — 53 сантыметры. У яго мамы гэта першыя роды, бацькі хлопчыка жывуць і працуюць у Оршы. Аднак жанчына заразілася каранавірусам і з-за гэтага патрапіла ў ковідны шпіталь у абласным цэнтры.

Нагадаем, што летась першае маляня ў Беларусі нарадзіўся таксама ў Віцебску, тады віншаваць яго маму прыязджаў Уладзімір Каранік, які займаў пасада міністра аховы здароўя.

ННВ 

 

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова