У Глыбокім патануў рыбак, гэта першая ахвяра сярод аматараў падлёднай лоўлі ў новым годзе.
Мужчына адправіўся на рыбалку яшчэ 5 студзеня ў сераду і знік. Яго сваякі звярнуліся да выратавальнікаў.
У выніку на возеры Кагальнае, дзе павінен быў рыбачыць жыхар райцэнтра, выратавальнікі знайшлі жарліцы са сцяжкамі, усталяваныя на лунках, а таксама ровар, на якім рыбак прыехаў на возера.
Самага аматара падлёднай лоўлі знайсці не атрымалася, але непадалёк ад “сцяжкоў” выявілі палонку, у якой, меркавана, патануў мужчына.

Цяпер пошук цела ў возеры вядуць вадалазы, пакуль беспаспяхова, паведамляецца са спасылкай на мясцовы РАНС.
Зоя Машэка