Першыя абмаражэнні зафіксаваны ў новым годзе ў Віцебскай вобласці

Ужо пяць халадовых траўмаў зафіксавалі медыкі Віцебскай вобласці ў новым годзе.

З пачатку 2021 года ў рэгіёне за медыцынскай дапамогай звярнуліся 443 чалавекі, у 5 з якіх былі дыягнаставаная халадовая траўма, а ў 438 – галалёдная. У лякарню прыйшлося шпіталізаваць 29 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя.
З-за моцнага марозу чалавек можа атрымаць мясцовую ці агульную халадовую траўму. Першай прыкметай спазму сасудаў з’яўляецца страта целам адчувальнасці і пабяленне скуры ў месцы пераахаладжэння.
ННВ

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова