Польшча мяняе правілы ўезду. Патрабуецца адмоўны тэст на кавід

Урад Польшчы да канца тыдня зменіць правілы ўезду ў краіну. Цяпер на ўсіх напрамках будзе дазволены пропуск грамадзян толькі пры наяўнасці адмоўнага тэсту на каранавірус.

 

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі ў эфіры тэлеканала TVN24, паведамляе РБК-Украіна.

Паводле яго слоў, у выпадку адсутнасці негатыўнага тэсту на COVID, грамадзяне абавязаны будуць прайсці абавязковы каранцін.

«Мы думаем, каб зрабіць гэта на гэтым тыдні. Мы хочам дапрацаваць правілы, дэталі, службы павінны падрыхтавацца, бо гэта будзе азначаць вяртанне да дзейнасці памежнай аховы», — заявіў Недзельскі.

У выпадку адсутнасці тэсту трэба будзе прайсці 10-дзённую ізаляцыю.

NN.by

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова