• Пт. Июн 2nd, 2023

Пра забароны і абмежаваннях у перыяд нерасту

Автор:vglybokaye

Апр 11, 2023

Нераст — гэта адно з найболей важных звёнаў у жыццёвым цыкле рыбы. Большасць відаў рыб, якія насяляюць у вадаёмах і вадацёках Беларусі, адносяцца да тых, што нерастуюць вясной.

Глыбоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў адпаведнасці з Правіламі з 10 красавіка па 8 чэрвеня ў рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці аматарскае рыбалоўства дазваляецца толькі адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам, абсталяваным адной штучнай прынадай, якая мае не больш за два адзінарныя, ці падвойныя ці патройныя кручкі, у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), а таксама з лёду ці штучных збудаванняў, у датычнасці якіх не ўсталяваны абмежаванні і забароны на гаспадарчую дзейнасць.
Рыбаловам дазваляецца выкарыстанне падсачка для ўздыму з вады рыбы, вылаўленай вудай або спінінгам.

Пры незаконным вынятку рыбы ў перыяды забароны шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, пакрываецца на падставе таксаў, усталяваных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.04.2022 № 219, у патройным памеры па кожным вынятым відзе рыбы.
У гэтыя ж перыяды Правіламі забараняецца выкарыстанне грамадзянамі судоў. Указанае парушэнне Правіл кваліфікуецца па чацвёртай частцы вышэйуказанага артыкула КоАП Рэспублікі Беларусь і цягне накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь. Выкарыстанне судоў у перыяды забароны дапушчаецца на падставе дазволу, прынятага раённым ці гарадскім выканаўчым камітэтам, у выпадках неабходнасці іх выкарыстання для перасоўвання па водным аб’екце ў гаспадарчых, транспартных, спартовых і турыстычных мэтах. У перыяд забароны на выкарыстанне юрыдычнымі і фізічнымі асобамі судоў у рыбалоўных угоддзях у вясновы сезон палявання паляўнічым дазваляецца выкарыстоўваць маломерные судны без рухавікоў для ўсталёўкі і (ці) здыманні падсадных качак, профіляў, пудзілаў і ўзняцці здабытай дзічыны.
Пра ўсе парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства Вы можаце паведаміць па тэлефонах: 8-02156-5-59-70 “гарачая лінія”, мабільныя: +375298223279, +375297697911.


Барыла Д.І., старэйшы дзяржаўны інспектар
Глыбоцкай міжрайінспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету.

comments powered by HyperComments
Scroll Up