Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2025 года падрыхтуюць з удзелам экспертаў і бізнесу

 Міністэрства эканомікі запрасіла экспертаў і прадстаўнікоў бізнесу для ўдзелу ў распрацоўцы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Загадам міністра эканомікі зацверджаны 10 рабочых груп па асноўных напрамках — «Інстытуцыянальнае ўдасканаленне, фінансавае забеспячэнне і макраэканамічнае рэгуляванне», «Прамысловасць», «АПК і лясная гаспадарка», «Будаўніцтва», «Транспарт», «Энергетыка, жыллёва-камунальная гаспадарка, экалогія і энергазберажэнне». Асобныя групы будуць займацца пытаннямі занятасці і даходаў, аховы здароўя, адукацыі, турызму.

У склад груп уключаны прадстаўнікі дзяржорганаў, бізнесу, банкаўскай сферы, навуковых і адукацыйных колаў, профільныя эксперты. У іх ліку дырэктар Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага Жанна Тарасевіч, першы віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Віктар Маргелаў, дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка, намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц.

Плануецца, што ў час пасяджэнняў рабочых груп будуць вызначаны прыярытэты і меры для дасягнення пастаўленых задач па кожным напрамку. Абмеркаванні і напрацоўкі стануць асновай для праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады.

БелТА.

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова