Пракурор просіць пасадзіць на шэсць гадоў дзяўчыну, якая штурхнула міліцэйскае аўта ў Віцебску

Ў абвінаваўчай прамове пракурор Уладзімір Лабацкі папрасіў прысудзіць 20-гадовую Юлію Кашавераву да 6 гадоў зняволення, за тое, што яна штурхнула міліцэйскі мікрааўтобус.

Інцыдэнт, нагадаем, адбыўся падчас мірнага шэсця 4 кастрычніка 2020 года, калі сілавікі на аўтамабілі без апазнавальных знакаў атакавалі калону дэманстрантаў на Маскоўскім праспекце, каб затрымаць некаторых удзельнікаў.

 

Дэманстранты спрабавалі не дазволіць супрацоўнікам АМАП заштурхаць у аўтобус схопленых людзей, міліцыя ўжывала слезацечны газ.

Падчас гэта сутычкі, па версіі следства, Кашаверава тры разоў штурхнула па мікрааўтобусе, на якім прыехалі сілавікі, у выніку чаго была пашкоджаны дзверы. На судзе, зрэшты, была агучана версія, што дзверы маглі быць пашкоджаныя з-за таго. што аб яе стукнуўся мужчына, якога затрымоўвалі.

Супраць дзяўчыны ўзбудзілі крымінальную справу, а 1 лістапада стала вядома, што яе ўзялі пад варту.

На судовым паседжанні 19 лютага, падчас спрэчкі бакоў, дзяржаўны абвінаваўца Ўладзімір Лабацкі папрасіў суд асудзіць дзяўчыну да 6 гадоў пазбаўлення волі – гэта максімальны тэрмін, прадугледжаны часткай 2 артыкула 339 КК.

 

У сваю чаргу адвакат падсуднай заявіла, што Кашаверава не адмаўляе, што некалькі разоў стукнула па задніх дзвярах мікрааўтобуса нагой і прызналася ў гэтым яшчэ да суда, што паводле КПК з’яўляецца яўкай з пакаяння. У той жа час яна не штурхала бакавыя дзверы аўтамабіля, якая пашкоджаная. А таксама не зрывала з міліцыянера маску і бейсболку. У сувязі з гэтым адвакат папрасіла суд апраўдаць падабаронную з-за адсутнасці ў яе дзеяннях складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 339 КК, паведамляе праваабарончы сайт “Віцебская вясна”.

ННВ 

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова