• Вт. Май 30th, 2023

Працягласць жыцця ў ФРГ расце: кожная трэцяя дзяўчынка дажыве да 100 гадоў

Автор:natashasedova23

Май 7, 2019

Чаканая працягласць жыцця грамадзян Гер­­маніі працягвае рас­ці. Кожная трэцяя дзяў­чынка, якая на­ра­­дзілася ў 2019 го­дзе, перажыве свой 100-гадовы юбілей.
Такія вынікі разлікаў Інстытута дэмаграфічных даследаванняў Макса Планка, зробленыя на падставе нядаўняга дас­ледавання, праведзенага па замове нямецкай страхавой галіны.
У адпаведнасці з ат­ры­­манымі вынікамі, 37% нованароджаных дзяў­­­чынак дасягнуць свай­го 100-годдзя, а 77% – 90-годдзя. 92% адзначаць свой 80-ы дзень нараджэння. Сярэдняя пра­­цягласць жыцця нова­народжаных жанчын, па дадзеных даследчыкаў, складзе 94,8 года.
З хлопчыкаў, якія на­радзіліся сёння, 11%, а значыць, кожны дзясяты, могуць спадзявацца дажыць да 100-годдзя. 59% мужчын, народжаных у гэтым годзе, дасягнуць свайго 90-годдзя, 84% – 80-годдзя. Сярэдняя чаканая працягласць жыцця нованароджаных мужчын складзе, па дадзеных Інстытута Макса Планка, 88,6 года, піша rusverlag.de.
Чаканая працягласць жыцця старэйшага пака­лення таксама павя­лічваецца. Па прагнозах, 81% сённяшніх 50-гадовых жанчын будуць адзначаць свой 80-ы дзень на­раджэння, а з мужчын таго ж ўзросту – 70%.
Кожная другая з сён­няшніх 50-гадовых жан­чын пражыве не менш за 90 гадоў, 12% – не менш за 100 гадоў. З сённяшніх 50-гадовых мужчын пры­к­­ладна кож­ны трэці (36%) можа спадзявацца дасягнуць свайго 90-годдзя. Згодна з прагнозам, 3% 50-гадовых мужчын ад­святкуюць свой 100-ы дзень нараджэння.
naviny.by

comments powered by HyperComments
Scroll Up