• Вт. Янв 25th, 2022

Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі

Автор:vglybokaye

Ноя 27, 2021

Mince pies, салодкія кошыкі з начыннем — адзін з самых старых сімвалаў Раства ў Англіі.

Іх абажалі хобіты. Іх гатавала Джэйн Эйр. Цяпер, калі да Раства засталося ўсяго чатыры тыдні, самы час навучыцца выпякаць гэтыя калядныя кошыкі і нам. Прапануем вам просты рэцэпт ад BBC, з якім дадуць рады нават дзеці (пад прыглядам, вядома).

Для калядных кошыкаў вам спатрэбіцца:

  • 225 грамаў халоднага сметанковага масла, пасечанага на кубікі (плюс трошкі масла, каб змазаць формачкі)
  • 350 грамаў мукі
  • 100 грамаў цукровай пудры
  • шчопатка солі
  • 1 маленькае яйка, узбітае
  • цукровая пудра для пасыпкі
  • 280 грамаў сумесі фруктаў, сухафруктаў і спецый
  1. Размяшайце масла з мукой, дадайце цукровай пудры і шчопатку солі.
  2. Вымесіце цеста. Яно мусіць быць досыць цвёрдым.
  3. Разагрэйце духоўку да 200С/180С. Змажце 18 алавяных формачак-кошыкаў маслам. Запоўніце формачкі для выпечкі цестам. Для гэтага скатайце яго ў маленькія шарыкі, памерам з грэцкі гарэх, і расцісніце шарыкі ў формачках.
  4. Пакладзіце па лыжцы фруктовай сумесі ў кожны кошык. Сумесь фруктаў і спецый для начынкі можна купіць гатовую, а можна прыгатаваць самім: дробна нарэзаныя цукаты, лупінкі апельсіна, цэдру лімона, пацёртыя яблыкі, высушаныя ягады, зацукраныя фрукты, якія знойдуцца дома, перамяшаць, дадаць цукар, мускатны гарэх, імберац, цынамон, кардамон, сок лімона, віскі і ўсё гэта патушыць на сметанковым масле. Прапорцыя фруктаў да цукру будзе 7:1.
  5. Накрыйце кожны кошык круглым кавалачкам цеста. Для гэтага скатайце з цеста шарык, меншы за грэцкі гарэх, і расцісніце гэты шарык між далонямі. Тут можна эксперыментаваць і накрыць кошыкі, напрыклад, кавалачкам цеста ў форме зоркі.
  6. Змажце кошыкі зверху ўзбітым яйкам.
  7. Выпякайце 20 хвілін. Пакіньце астуджацца ў формачках на 5 хвілін, затым перакладзіце на краткі.
  8. Перад падачай пасыпце цукровай пудрай.
comments powered by HyperComments
Scroll Up