Нарэжце масла малымі кубікамі і пакладзіце ў міску. Разламайце цёмны шакалад на невялікія кавалкі і дадайце ў міску з маслам.
Напоўніце невялічкую каструльку гарачай вадой прыкладна на чвэрць. Пастаўце міску зверху, каб яна абапіралася на каструлю, але не дакраналася да вады. Пастаўце каструльку на слабы агонь, перыядычна перамешвайце масла з шакаладам, пакуль яны не растаюць і не ператворацца ў аднародную сумесь.
Пакіньце сумесь ахалоджвацца да пакаёвай тэмпературы.
Праз сіта насыпце муку і какаву ў міску сярэдняга памеру.
Разбіце 3 яйкі ў вялікую міску, дадайце цукровую пудру. Узбіце яйкі з цукрам з дапамогай міксера да белай сумесі, якая павінна павялічыцца ў аб’ёме ўдвая. Гэта можа заняць ад 3 да 8 хвілін у залежнасці ад магутнасці міксера.
Дадайце шакаладную сумесь да ўзбітых яек. Павольна перамяшайце сумесь да цёмна-карычневага колеру. Важна рабіць гэта павольна і асцярожна, каб не выбіць паветра з узбітых яек.
Праз сіта да атрыманай сумесі дадайце сумесь з какавы і мукі. Трасіце сітам з боку ў бок, каб раўнамерна запоўніць паверхню. Пасля зноў асцярожна перамешвайце да аднароднай сумесі.
Нарэжце белы і малочны шакалад на невялікія кавалкі. Дадайце іх у сумесь.
Разагрэйце духоўку да 180 С°. Засцяліце форму для выпечкі антыпрыгарным пергаментам. Выкладзіце сумесь на падрыхтаваную форму і выраўняйце яе.
Выпякайце шакаладны браўні на працягу 25 хвілін. Калі цеста хістаецца пасярэдзіне, то варта выпякаць яшчэ 5 хвілін, пакуль верх не пакрыецца бліскучай коркай, а бакі браўні пачнуць адставаць ад формы.
Дастаньце браўні з духоўкі, астудзіце, а затым парэжце на квадраты.