• Пн. Дек 6th, 2021

Рыбак ледзь не патануў у Глыбоцкім раёне, яго паспелі выратаваць відавочцы

Автор:vglybokaye

Янв 9, 2021

На Каляды на возеры Пятроўскае ў Глыбоцкім раёне відавочцы змаглі выцягнуць рыбака, які праваліўся пад лёд. 

Інцыдэнт адбыўся 7 студзеня каля 13:12 непадалёк ад вёскі Пятроўшчына. 46-гадовы мужчына праваліўся пад лёд, але быў выратаваны людзьмі, якія апынуліся непадалёк.
Выратаванага перадалі  выратавальнікам і медыкам, якія прыехалі на выклік. Брыгада “хуткай” дыягнаставала ў аматара зімовай рыбалкі агульнае пераахаладжэнне арганізма і даставіла яго ў бальніцу. Па інфармацыі МНС таўшчыня лёду ў месцы здарэння не перавышала 3 сантыметраў.


ННВ

comments powered by HyperComments
Scroll Up