Двое мужчын ледзь не патанулі на возеры Вялікае Язна адправіўшыся на рыбалку па апошнім лёдзе.
18 сакавіка ў 15:36 выратавальнікі атрымалі паведамленне пра тое, на возеры ў аграгарадку Язна тоне чалавек. Экіпаж, які прыехаў на выклік, убачыў, што ў 40 метрах ад берага ў палонцы боўтаюцца два чалавекі.
Адзін з выратавальнікаў, абвязаўшыся вяроўкай, падпоўз да пралома ў лёдзе. Аднаму з танулых ён кінуў другую вяроўку, а іншага выцягнуў з палонкі, выкарыстоўваючы сваю абвязку.
Выратаваных рыбакоў, а імі сталіся 37-гадовыі і 60-гадовы жыхары аграгарадка, перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, але пасля агляду ад шпіталізацыі вяскоўцы адмовіліся, паведамляецца прэс-службай МНС.
Зоя Машэка
comments powered by HyperComments