Дваіх рыбакоў, што праваліліся пад лёд на возеры Бароўна ў Лепельскім раёне, паспелі выратаваць відавочнікі.
Сёння раніцай, 9 снежня, у 10:36 выратавальнікі атрымалі паведамленне пра тое, што на возеры ля вёскі Жарсцвянікі пад лёд праваліўся чалавек.
Як пазней высвятлілася, у палонцы апынуліся не адзін, а двое мужчын — 37-гадовы і 70-гадовы рыбакі. Іх змаглі выцягнуць з вады і выратаваць відавочнікі здарэння.
Выратаваных рыбакоў перадалі выратавальнікам падраздзяленняў Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Пасля агляду медыкамі тануўшых мужчын шпіталізавалі ў бальніцу з папярэднім дыягназам — агульнае пераахаладжэнне. Акалічнасці здарэння ўсталёўваюцца следчымі органамі, паведамляецца прэс-службай МНС.
Зоя Машэка
comments powered by HyperComments