• Вс. Авг 14th, 2022

СААЗ паведаміла пра рэзкае зніжэнне колькасці заражэнняў кавідам

Автор:vglybokaye

Фев 16, 2022

Колькасць заражэнняў каранавірусім ва ўсім свеце на мінулым тыдні скарацілася амаль на пятую частку: з 7 па 13 лютага зарэгістравана каля 16 млн новых заражэнняў, гэта значыць, на 19 працэнтаў менш, чым тыднем раней, паведаміла Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) вечарам у аўторак.

Паводле папярэдніх звестак, пік колькасці заражэнняў за ўсю пандэмію быў зафіксаваны ў апошні тыдзень студзеня — больш за 22 млн выпадкаў. З лютага пачалася тэндэнцыя да зніжэння. На мінулым тыдні зафіксаванае зніжэнне колькасці выпадкаў заражэння амаль ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Усходняй Азіі і Акіяніі.

У той жа час СААЗ паведаміла аб бесперапынным росце інфікавання падварыянтам «амікрона» — варыянтам каранавіруса BA.2, яшчэ больш заразным, чым першапачатковы.

На долю ВА.2 цяпер прыпадае больш, чым кожны пяты выпадак «амікрона». Паводле статыстыкі, рост колькасці заражэнняў ВА.2, нягледзячы на спад агульнай хвалі «амікрона», працягваецца.

comments powered by HyperComments
Scroll Up