• Пт. Сен 24th, 2021

Самалёт «Белавія» прыбыў у Хургаду са спазненнем праз пашкоджанае крыло

Автор:vglybokaye

Июл 27, 2021

Лайнер ударыла пры буксаванні.

Сёння ўначы самалёт «Белавія» з Мінска ў Хургаду павінен быў вылецець пасля 2-й гадзіны, але ў выніку пасажыры адправіліся ў Егіпет толькі да 7 раніцы, паведамляе onliner.by.

У прэс-службе авіякампаніі пракаментавалі, што была пашкоджаная заканцоўка (вінглет) левага паўкрыла.

– Рэйс «Белавія» В28213 павінен быў вылецець 27 ліпеня ў 02:25, але самалёт ударыла аб тунэль выхаду. Папярэдні вылет прызначылі на 06:30. Начаванне і харчаванне на гэты момант не далі, – паведамілі гэтай ноччу.

Для вызначэння дакладных прычынаў інцыдэнту, у тым ліку ацэнкі дзеянняў кіроўцы буксавальніка, будзе створаная спецыяльная камісія.

– Авіякампанія «Белавія» прыносіць прабачэнні пасажырам за вымушаную затрымку і запэўнівае, што для забеспячэння дастаўкі пасажыраў да месца прызначэння ў максімальна кароткі тэрмін авіякампаніяй ужытыя ўсе магчымыя высілкі, – адзначылі ў «Белавія».

comments powered by HyperComments
Scroll Up