Бясплатнае харчаванне школьнікам з вёсак, якія навучаюцца ў райцэнтрах, пададуць у Глыбоцкім і Верхнядзвінскім раёне.
Рашэнне пра гэта прынята Верхнядзвінскім райвыканкамам 6 студзеня, а Глыбоцкім райвыканкамам — 17 студзеня.
Падаваць аднаразовае харчаванне за кошт сродкаў раённага бюджэту для школьнікаў 5-11 класаў з вёсак будуць у Глыбокім, Верхнядзвінску, а таксама гарадскім мястэчку Асвея.
Як паведамлялі, раней такое ж рашэнне было прынята ў Расонскім раёне.
Сяржук Серабро
comments powered by HyperComments