• Пт. Июн 2nd, 2023

Схавалі падзёж  240 цялятаў – у Глыбоцкім раёне ўзбудзілі крымінальную справу ў стаўленні працаўнікоў сельгазарганізацыі

Автор:vglybokaye

Июн 26, 2022

За паўтара гады службовыя асобы адной з сельскагаспадарчых арганізацый Глыбоцкага раёна схавалі падзёж 240 цялятаў.

 

З верасня 2020 па сакавік 2022 года яны ўносілі загадзя лжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы пра рух буйнай рагатай скаціны – акты на выбыццё жывёл, таварна-транспартныя накладныя, штомесячныя справаздачы пра рэалізацыю часткі пагалоўя працаўнікам прадпрыемства і насельніцтву.

Пракурорская праверка паказала што, мэта гэтых супрацьпраўных дзей працаўнікоў гаспадаркі — схаваць падзёж 240 галоў маладняка буйнай рагатай скаціны.

У выніку пракурор Глыбоцкага раёна ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 427 КК.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання справа накіраваная ў Глыбоцкі раённы аддзел Следчага камітэта, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.

 

Ігар Арцюх

comments powered by HyperComments
Scroll Up