Пасля выпіскі дзевяцікласнік патэлефанаваў новай знаёмай і распавёў, што застаўся ўвогуле сіратой: тата-дальнабойшчык загінуў у аварыі. Тады жанчына напісала ў сацыяльных сетках пост з просьбай дапамагчы дзіцяці і падала нумар карты.
Падман выявіўся, калі хлопчыка на фота да паста пазнала суседка. Высветлілася, што падлетак жыве ў прыёмнай сям’і, а з прыёмнымі бацькамі нічога не здарылася. Біялагічны бацька таксама жывы і здаровы.
Аказалася што карта, на якую пераводзіліся грошы, належыць знаёмай дзяўчыне школьніка.
Што тычыцца грошай, то адпраўнікі не сталі спаганяць іх назад, а прапанавалі купіць на іх падлетку прыбор для вымярэння цукру ў крыві.