Школьніку ў нататнік

Ідзе навучальны год, а значыць, усім, хто мае дачыненне да школы – ад пачатковай да вышэйшай, – трэба садзіцца за парты. І каб гэта не прычыняла шкоды здароўю, вар­та выконваць пэў­ныя правілы, якія дапамогуць захаваць правільную выправу (осан­ку):
• Нельга, каб дзіця насіла партфель у адной і той жа руце, гэта прывядзе да скрыўлення пазваночніка. Пусты ранец не павінен быць занадта цяжкім (аптымальная маса 500-800 г). Вага ранца з падручнікамі не павінна быць вышэй за 10% па цяжару ад масы цела вучня. Пажадана, каб ранец быў з цвёрдай спінкай.
• Школьная мэбля па­вінна адпавядаць узросту, а таксама вазе і росту дзіцяці, асабліва росту.
• Правільнае становішча за рабочым сталом выглядае так: паміж тулавам і краем працоўнага стала адлегласць у далонь, нельга абапірацца грудзьмі аб край стала, адлегласць ад вачэй да парты – 30-35 см, локаць на 5 см ніжэй краю стала, а пры чытанні крэсла павінна заходзіць пад вечка стала на некалькі см (3-5 см).
• Правільнае становішча цела трэба захоўваць заўсёды. Дома павінна быць падыходная дзіцячая мэбля, таксама трэба выконваць правілы становішча за рабочым сталом.
• Забяспечце працоўны стол школьніка добрым асвятленнем, што даз­воліць прадухіліць залішняе нахіленне да стала для таго, каб штосьці лепш разглядзець.
Таксама некалькі пра­вілаў работы з камп’­ютарам:
• Камп’ютар павінен знаходзіцца ў куце, т.я. менавіта ззаду вып­раменьванне вышэй, чым ад экрана.
• На манітор не па­вінны падаць прамыя сонечныя прамяні. Работа з камп’ютарам не павінна перавышаць 2 гадзіны ў дзень, праз кожныя 30 хвілін перапынак на адпачынак.
• Адлегласць ад экрана да вачэй – не менш за 50 см.
• У памяшканні з камп’ютарнай тэхнікай штодня павінна пра­водзіцца вільготная ўбор­ка.
Поспехаў у гэтым на­вучальным годзе і захавання здароўя!

Д. Шыльчонак,
фельчар-валеолаг.

comments powered by HyperComments

Автор записи: natashasedova23