Сіноптыкі: Надвор’е на выходных будзе не вельмі, але хаця б памяняецца вецер

У суботу пераважна без ападкаў, кароткачасовыя дажджы толькі па ўсходзе. Вецер будзе паўночны, ноччу 1..6°С, месцамі замаразкі 0..- 2°С, днём ад 10°С па ўсходзе да 19°С па захадзе рэспублікі.

У нядзелю ноччу па захадзе, днём па краіне — кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу замаразкі 0..- 3°С, месцамі +1..8°С; днём 10..17°С.

У панядзелак стане цяплей. Пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, заходні. Ноччу 2..9°С, максімальная днём 12..19°С.
nn.by

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова