Скасаванне роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй зноў перанеслі

Як мінімум — да канца года.

Роўмінг паміж Расеяй і Беларуссю не скасуюць як мінімум да канца 2021, піша kp.by.

У 2021 годзе будуць дзейнічаць зніжаныя тарыфы ў роўмінгу паміж краінамі. Гэта дазволіць знізіць кошт у некалькі разоў для кліентаў расейскіх аператараў у Беларусі і, адпаведна, наадварот.

Тэставы перыяд сістэмы новай тарыфікацыі на паслугі сувязі ў роўмінгу паміж РФ і Беларуссю быў працягнуты да 31 снежня 2021 года. Гэта пацвердзілі адразу некалькі найбуйнейшых аператараў сувязі Расеі — «Білайн», «Мегафон», МТС, Тele2 ды іншыя. Яны таксама заявілі пра тое, што падаўжаюць тэрміны дзеяння зніжаных тарыфаў для сваіх кліентаў.

kp.by

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова