• Пт. Сен 24th, 2021

Сталі вядомыя тэрміны пачатку збору ягад у лясах Віцебскай вобласці

Автор:vglybokaye

Июл 28, 2021

Тэрміны збору брусніцы і журавіны ў 2021 году ўсталяваў Віцебскі аблвыканкам. З якой даты можна адпраўляцца за ягадамі?

Паводле рашэння абласнога выканаўчага камітэта ад 21 ліпеня ў лясах Віцебшчыны брусніцу можна будзе збіраць з 14 жніўня, а журавіны — з 8 верасня. Тэрміны мала адрозніваюцца ад леташніх, калі збор чарніцы пачаўся 3 ліпеня, брусніцы — 14 жніўня, а журавіны — 6 верасня.
Характэрна, што гэта рашэнне падпісана першым намеснікам старшыні аблвыканкама Алегам Мацкевічам, які выконвае функцыі старшыні падчас адсутнасці Мікалая Шарстнёва.
На дадзены момант па інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі ў Віцебскай вобласці няма абмежаванняў ці забарон на наведванне лясоў ні ў адным з раёнаў.


Сяржук Серабро

comments powered by HyperComments
Scroll Up