• Вт. Апр 13th, 2021

Супраць жыхаркі Пастаў узбудзілі крымінальную справу за пачак патронаў для “мелкашкі”

Автор:vglybokaye

Мар 17, 2021

Міліцыя знайшла ў доме ў жыхаркі Пастаў патроны для дробнакалібернай вінтоўкі, супраць жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу.

 

Усяго ў пастаўчанкі канфіскавалі 45 патронаў калібра 5.6міліметра. Наваполацкі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз правёў судовую балістычную экспертызу па гэтых боепрыпасах.

Эксперты ўсталявалі, гэтыя спартова-паляўнічыя патроны выраблены завадскім спосабам і з’яўляюцца боепрыпасамі да наразной агнястрэльнай зброі, паведамляе прэс-служба ДКСЭ.

У выніку Пастаўскі раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзілі крымінальную справу ў датычнасці мясцовай жыхаркі, у чыім доме захоўваліся патроны.

HHB

comments powered by HyperComments
Scroll Up