• Вт. Апр 13th, 2021

Святлана Ціханоўская едзе з працоўнымі візітамі ў Фінляндыю, Партугалію і Швейцарыю

Автор:vglybokaye

Мар 1, 2021

Святлана Ціханоўская наведае з рабочым візітам Фінляндыю, Партугалію і Швейцарыю. Падчас візіту ў Фінляндыю, які пройдзе з 1 да 4 сакавіка, Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нііністэ, прэм’ер-міністрам Саннай Марын і міністрам замежных спраў Пеккам Хаавіста.

З 4 да 7 сакавіка адбудзецца візіт Святланы Ціханоўскай у Партугалію, якая з 1 студзеня 2021 года з’яўляецца старшынёй Рады ЕС. За гэты час яна правядзе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антоніу да Коштай, міністрам замежных спраў Партугаліі Аўгуста Сантушам Сільвай, а таксама Жазэ Мануэлем Барозу, які з 23 лістапада 2004 да 1 лістапада 2014 з’яўляўся старшынёй Еўрапейскай камісіі.

А з 7 да 10 сакавіка палітык наведае Швейцарыю, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ААН і парламента Швейцарыі.

NN.by

comments powered by HyperComments
Scroll Up