• Сб. Окт 23rd, 2021

Сярэдні заробак у Эстоніі вырас да 1538 еўра

Автор:vglybokaye

Авг 27, 2021

У другім квартале сярэдні заробак «бруднымі» склаў 1538 еўра, што на 7,3% вышэй, чым у гэты ж перыяд мінулага года, паведамляе Postimees.

Самыя высокія заробкі былі ў Хар’юскім (там дзе Талін) і Тартускім паветах, а па відах дзейнасці — у сферы інфармацыі і сувязі, фінансавай і страхавой дзейнасці і ў энергетыцы.

Заробкі ў Эстоніі ўпэўнена растуць кожны год. У другім квартале 2017 года ён складаў 1242 еўра, у другім квартале 2018-га — 1321, 2019-га — 1419, а 2020-га — 1433 еўра.

Сярэдні заробак у Беларусі за ліпень «бруднымі» склаў 1471,7 рубля, гэта 490 еўра па сярэднім курсе за ліпень. Г.зн. ён у тры разы меншы за эстонскі.

comments powered by HyperComments
Scroll Up