• Пт. Сен 24th, 2021

Сёння нельга смяяцца і піць, нават ваду

Автор:vglybokaye

Апр 30, 2021

Праваслаўныя Беларусі адзначаюць Вялікую пятніцу: што забаронена і трэба рабіць.

Гэта – асаблівы дзень падчас Вялікага посту.

Усяго два дні засталося да аднаго з галоўных хрысціянскіх святаў праваслаўных Беларусі – Вялікадня. Вялікая пятніца – гэта асаблівы дзень падчас Вялікага посту, які прысвечаны апошнім гадзінам жыцця Ісуса Хрыста перад распяццем.

Царква нагадвае, што ў гэты дзень успамінаюцца пакуты Хрыста, якія сталі выратаваннем для вернікаў, паведамляюць naviny.online.

У набажэнстве ўспамінаюцца падзеі, якія адбыліся пасля Апошняй вячэры: арышт у Гефсіманскім садзе, суд Пілата, патройнае адрачэнне Пятра, катаванні падрыхтаваныя Хрысту, ягонае ўкрыжаванне, а таксама ўсе падзеі, якія адбыліся аж да таго як яго цела паклалі у труну.

Вось, што сёння нельга рабіць:

весяліцца (смяяцца, спяваць, танцаваць, наведваць розныя забаўляльныя ўстановы);

выпіваць алкагольныя напоі;

піць ваду;

займацца хатнімі справамі;

рэзаць хлеб (можна толькі ламаць);

есці да вынасу плашчаніцы;

піць ваду;

забіваць цвікі і ўбіваць што-небудзь у зямлю;

стрыгчыся, фарбаваць валасы і рабіць іншыя касметычныя працэдуры.

А вось, што рэкамендуецца:

—  трэба схадзіць у царкву на набажэнства (падчас пандэміі святары просяць вернікаў устрымацца ад наведвання людных месцаў) і прынесці дадому 12 свечак, запаліць і абысці ўсе куты хаты, а затым даць ім да канца дагарэць;

гатаваць велікодныя булкі;

прысвяціць сябе развагам над падзеямі гэтага дня, якія апісваюцца ў Евангеллі.

Нагадаем, менавіта ў гэты дзень Ісуса схапілі і загадалі ўкрыжаваць.

comments powered by HyperComments
Scroll Up