• Сб. Фев 4th, 2023

Сёння ў каталікоў — Святы Мікалай

Автор:vglybokaye

Дек 6, 2022

6 снежня каталікі абодвух абрадаў ушаноўваюць памяць святога Мікалая, біскупа Мірлікійскага. Гэта адзін з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых, ікона якога ёсць практычна ў кожнай царкве і ў многіх сем’ях. 

Ён доўгія гады быў біскупам у Мірах, правінцыя Лікія, у Малой Азіі. Браў удзел у Першым Сусветным Саборы (325 г.) у Нікеі. Памёр каля 345 года. Усё сваё жыццё прысвяціў справе міласэрнасці для душы і цела.

Таямніца ягонага вялікага культу сярод хрысціян у тым, што ён для ўсіх стаў сімвалам ахвярнай любві да бліжняга і спачувальнай міласэрнасці.

Пасля смерці Бог праславіў яго выключным дарам здзяйснення цудаў, і таму гэтага святога велічаюць Цудатворцам.

Дзецям у гэты дзень робяць падарункі.

У праваслаўных Святы Мікалай будзе адзначацца 19 снежня.

comments powered by HyperComments
Scroll Up