• Сб. Июн 3rd, 2023

Сёння ўночы ЕЗ спыніць авіязлучэнне з Беларуссю

Автор:vglybokaye

Июн 4, 2021

Самалётам беларускіх авіякампаній будзе забаронена лётаць над тэрыторыяй краін ЕЗ, а еўрапейскім перавозчыкам – над Беларуссю.

Еўрапейскі звяз забароніць беларускім авіякампаніям лётаць над тэрыторыяй дзяржаў-чальцоў і прызямляцца ў іх аэрапортах. Такі план дзеянняў сёння, у пятніцу, 4 чэрвеня, ухвалілі паслы краін ЕЗ, перадае Reuters (пераклад – «УНІАН») са спасылкай на тры дыпламатычныя крыніцы.

Акрамя таго, Еўразвяз забароніць сваім авіякампаніям лётаць над Беларуссю.

Меры павінны ўвайсці ў дзеянне сёння апоўначы паводле цэнтральнаеўрапейскага часу (CET) – а 01:00 ночы 5 чэрвеня паводле Менску, калі да 14:00 (15:00 паводле Менску) не паступіць ніякіх пярэчанняў – а іх, са словах дыпламатаў, не чакаецца.

Днямі дыпламатычныя крыніцы паведамлялі, што Еўрапейскі звяз рыхтуе санкцыі ў дачыненні да дзяржаўнай авіякампаніі Беларусі “Белавія” і блізу дзясятка вышэйшых службовых асоб беларускай авіяцыі.

Абмежавальныя захады звязаны з нядаўнім інцыдэнтам ў аэрапорце Менска. 23 траўня самалёт Ryanair “Афіны-Вільня” развярнуўся над тэрыторыяй Беларусі і экстранна прызямліўся ў сталіцы пасля паведамлення аб мінаванні, якое нібыта атрымала адміністрацыя менскага аэрапорта і перадала экіпажу.

comments powered by HyperComments
Scroll Up