Мёртвага нелегальнага мігранта ў спальным мяшку выявілі на мяжы ў зоне адказнасці памежзаставы «Відзы» 27 лістапада. ГПК запэўнівае, што гэта справа рук літоўскіх сілавікоў.
Выяўлены труп прыналежыць мужчыну афра-азіяцкай знешнасці ўзростам каля 30 гадоў. У сваёй заяве Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што гэта збіты нелегальны мігрант, які быў выкінуты з сумежнага боку. Цела знайшлі непасрэдна на літоўска-беларускай мяжы.
Для ўсталявання акалічнасцяў і чыннікаў смерці невядомага на месца здарэння выклікана следча-аператыўная група. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.
comments powered by HyperComments