• Сб. Окт 1st, 2022

Tры дзіцяці патанулі за паўмесяца на Віцебшчыне, чарговы выпадак адбыўся на Дняпры

Автор:vglybokaye

Июн 16, 2021

Трагічным выдаўся пачатак вакацый у Віцебскай вобласці – за палову чэрвеня патанулі ўжо трое дзяцей. Чарговы выпадак адбыўся пад Оршай 15 чэрвеня.

Увечары таго дня трое дзяцей купаліся ў Дняпры ля вёскі Крапіўна Аршанскага раёна. 15-гадовы хлопчык стаў тануць, яго сябры пабеглі за дапамогай, але выратаваць падлетка не атрымалася. Цела патанулага выявілі і дасталі з вады супрацоўнікі АСВОД, паведамляецца прэс-службай МНС.

У той жа дзень па дадзеных выратавальнікаў патанулі яшчэ двое дзяцей: 13-гадовы хлопчык у Гомельскай вобласці і 10-гадовы – у Брэсцкай.

У Віцебскай вобласці з пачатку летніх вакацый гэта ўжо трэці выпадак гібелі дзяцей на вадзе: 9 чэрвеня 15-гадовы хлопчык патануў у Верхнядзвінскім раёне, а 5 чэрвеня – 13-гадовы ў Віцебску.

Усяго ж за першую палову чэрвеня ў рэгіёне патанулі ўжо 5 чалавек, гэта толькі тыя выпадкі, пра якія стала вядома СМІ.

Зоя Машэка 

comments powered by HyperComments
Scroll Up