• Пт. Июн 2nd, 2023

Тры рыбакі праваліліся пад лёд на азёрах Віцебшчыны, выратаваць атрымалася толькі аднаго

Автор:vglybokaye

Дек 18, 2021

17 снежня выратавальнікам Віцебскай вобласці прыйшлося здабываць з вады целы двух патанулых рыбакоў, трэцяга мужчыну яны паспелі выратаваць.

 

Увечары 16 снежня ў Пастаўскім раёне на возеры Ясюкоўскае патануў 33-гадовы рыбак. Яго цела атрымалася знайсці толькі на наступны дзень, вадалазы паднялі патанулага рыбак з глыбіні 3 метры.

17 снежня ўвечары сваякі 74-гадовага пенсіянера паведамілі, што ён знік на возеры Зяленскае паблізу вёскі  Бабінавічы Лёзненскага раёна. Выратавальнікі знайшлі цела пажылога мужчыны ў палонцы прыкладна ў 40 метрах ад берага, ён таксама патануў.

У той жа дзень 68-гадовы пенсіянер рыбачыў возеры Селішча ва Ушацкім раёне, калі пад ім праламаўся лёд.

Гэтым разам выратавальнікі падаспелі своечасова і паспелі выцягнуць мужчыну. Ён атрымаў агульнае пераахаладжэнне арганізма і быў шпіталяваны ў бальніцу, паведамляецца прэс-службай МНС.

На ўсіх трох азёрах таўшчыня лёду не перавышала 3 сантыметраў, у той час як для таго, каб лёд упэўнена вытрымліваў чалавека, яго таўшчыня павінна быць не меней 7 сантыметраў.

 

З пачатку лёдаставу на вадаёмах Віцебскай вобласці ўжо патанулі прынамсі 7 аматараў падлёднай  лоўлі.

 

Зоя Машэка 

 

comments powered by HyperComments
Scroll Up