Як адзначыў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Карпаў, вірус страціў пандэмічны патэнцыял.
Вакцыны супраць грыпу, якія прымяняюцца ў Беларусі, здольныя абараніць ад штама віруса грыпу А(H1N1), або так званага свінога віруса грыпу, паведаміў журналістам загадчык аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў, піша БелТА.
«Вакцыны, якія прымяняюцца ў нашай краіне, абараняюць ад штамаў, якія цыркулююць у Беларусі і суседніх краінах», — адзначыў Кірыл Ігнатаў.