• Сб. Дек 3rd, 2022

Ці быў у Глыбокага свой герб за “польскім часам”?

Автор:vglybokaye

Окт 29, 2021

Давайце, спачатку, памяркуем — ці абавязанае было Глыбокае наогул мець свой герб “за польскім часам”? Калі, меркавана, яно, па свайму статусу, магло яго мець, то тады і можна яго пачынаць шукаць.

Піша краязнаўца Уладзімір Скрабатун.

Так! Па свайму статусу — сталіца Дзісненскага павету — магла яго мець. І прынцып у сённяшняй Беларусі такі ж самы — кожны райцэнтр мае свой герб. Больш таго — гербы маюць і некаторыя сельскія населеныя пункты з багатай гісторыяй. Напрыклад, Смаляны (пад Оршай) і Пераброддзе (каля Мёраў). Па легендзе Пераброддзе атрымала герб як падарунак ад караля Рэчы Паспалітай, бо ён  заблукаў паміж мёрскімі азёрамі, ніяк не мог праехаць далей. А мясцовыя жыхары паказалі каралю брод. Ну, дык атрымайце ад караля ласку — свой герб з ініцыяламі вашага караля! Такая легенда…

Выкажу асцярожнае меркаванне — герб  у Глыбокага быў і надта ж падобны на сённяшні, ну, так — адсоткаў на 50! Во, дзіва!

Чаму асцярожнае меркаванне? Таму, што гэтая  версія павінная быць падмацаваная іншымі дакументамі. Аднаго замала…

Яшчэ гадоў 15 таму, разглядаючы прапанаваныя ніжэй здымкі, заўважыў на так званай “памятнай браме”, пабудавай у 1930 годзе з нагоды прыезду  ў Глыбокае “пана Прэзідэнта Рэчы Паспалітай Ігнацы Масьціцкага”, прымацаваны на ёй, нібы, геральдычны знак.  На знаку — такая ж самая выява брамы. Брама стаяла на вуліцы Замкавай, як па сённяшняй лакалізацыі — паміж музычнай школай і былой крамай “ВінКон”. Надпіс на браме — “Не пакінем зямлі — адкуль наш род…”

Налева — сёння Алея славутых землякоў. Наўпрост за ёй — аўстэрыя 18 стагоддзя, сёння — фантан.
Фрагмент са здымка, рамешчанага вышэй. Меркаваны герб Глыбокага.
comments powered by HyperComments
Scroll Up