• Сб. Авг 13th, 2022

У 1,6 раза прыйшлося павялічыць ложкавы фонд Віцебскай вобласці, для лячэння хворых COVID-19 задзейнічана 84% наяўных кіслародных кропак

Автор:vglybokaye

Окт 19, 2021

Усяго за дзевяць дзён кастрычніка ложкавы фонд Віцебскай вобласці быў павялічаны ў 1,6 раза. Пры гэтым губернатар запэўнівае, што лік шпіталізацый з COVID-19 змяншаецца.

 

Па дадзеных Мінздароўя яшчэ 6 кастрычніка ўвесь ложкавы фонд у стацыянарах самага паўночнага рэгіёна Беларусі налічваў 7270 месцаў. З іх пад COVID-19 было перапрафілявана 3599 ложкаў, што складае 49,5%.

У Віцебску для інфекцыйных шпіталяў вылучылі 1895 ложкаў. Яны размяшчаліся ў наступных медустановах: Віцебская абласная бальніца, Віцебская абласная інфекцыйная бальніца, гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (тэрапеўтычны корпус), абласны скурвендыспансер (скурнае аддзяленне), Віцебская абласная радзільня, Віцебскі абласны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі, Віцебскі абласны цэнтрмедрэабілітацыі, Віцебская гарадская бальніца №1, Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр, Віцебскі абласны клінічны онкадыспансер. З 9 кастрычніка пачаў прымаць пацыентаў з ковід-інфекцыяй і Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр.

Але ўжо 15 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя паведамляе о 11 679 ложках у стацыянарах Віцебшчыны. Гэта значыць усяго за дзевяць дзён ложкавы фон павялічылі адразу на 4409 месцаў. Магчыма, для гэтага выкарыстоўвалі санаторна-курортныя ўстановы вобласці.

З іх для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-19 вылучана 4100 коек, што складае 35,1% ад ложкавага фонду.

У Віцебску колькасць ложкаў для хворых каранавіруснай інфекцыяй давялі да 2178 адзінак, павялічыўшы ёмістасць інфекцыйных шпіталяў на 15%.

Акрамя абласнога цэнтра хворых COVID-19 змяшчаюць у стацыянары цэнтральных раённых бальніцах Навалукомля, Пастаў, Расонаў, Талачына, Ушачаў, Шаркоўшчыны, Докшыцаў, Лепеля, Дуброўна, Глыбокага, Мёраў, Браслава, Верхнядзвінска, Шуміліна, Гарадка, Лёзна, Бешанковічаў, у Полацкую гарадскую бальніцу № 1, у гарадскую бальніцу Наваполацка і ў Аршанскую бальніцу імя Сямашкі. З 15 кастрычніка для далечвання каранавірусных пнеўманій пачаў працу філіял рэабілітацыйнага цэнтра Жалязнякі.

Цяпер у бальніцах вобласці знаходзяцца 3800 пацыентаў з кавіднымі пнеўманіямі, такую інфармацыю агучыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарсцнёў, паведамляе БЕЛТА. Такім чынам, у запаўняльнасць кавідных шпіталяў у рэгіёне складае 92,7% ад наяўных месцаў.

— Нядаўна азначыўся тэмп зніжэння захворвання: калі да 10 кастрычніка ў асобныя дні прырост даходзіў да 200-300 і нават 400 чалавек у суткі, то папярэдні тыдзень паказаў 30-50 чалавек. Пасля выходных дзён, калі статыстыка ідзе за пятніцу, суботу і нядзелю, было 100. Асцярожна можна сказаць, што вірус пачынае здаваць свае пазіцыі. Гэты і наступныя тыдні будуць вызначальнымі, — прыводзіць словы Мікалая Шарсцнёва дзяржаўнае інфармагенцтва.

У той жа час начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхась Вішнявецкі адзначае, што ў бальніцах Віцебскай вобласці задзейнічана парадку 84% кіслародных кропак, з усіх наяўных:

— Іх хапае, але і досыць занята пацыентамі, якія выходзяць з вялікіх аб’ёмаў і ім трэба працяглы час, каб сысці ад залежнасці спажывання кіслароду, і тыя, што толькі трапляюць, у іх падае сатурацыя, таму яны пераходзяць на кісларод.

Паводле афіцыйных дадзеных Мінздароўя, на 19 кастрычніка ў Беларусі налічваецца 23 475 хворых COVID-19, у якіх захворванне працякае ў розных формах. Толькі шпіталяваныя ў Віцебскай вобласці 3800 пацыентаў складаюць 16% ад гэтай колькасці. Адзначым, што цяпер у Беларусі хворыя, у якіх каранавірусная інфекцыя працякае ў лёгкай ці сярэдне-цяжкай форме, лечацца амбулаторна без шпіталізацыі ў стацыянар.

Сяржук Серабро

comments powered by HyperComments
Scroll Up