• Пт. Сен 24th, 2021

У “аграгарадку” Дзешчанка Уздзенскага раёна паставілі помнік бульбе

Автор:vglybokaye

Сен 12, 2021
 
 

На помніку напісанае нешта неверагоднае! Бульба на Беларусі атрымала распаўсюд у канцы ХХ стагоддзя!

Ашалець! Я школу скончыў у 1972-м, і бульба мела вельмі шырокі распаўсюд, ва ўсялякім разе на Глыбоччыне. Як 1 верасня — пасылалі нас школьнікаў на бульбу ў калгас, а потым і студэнтам ездзіў…
 
Я некалі сустракаўся з Анатолем Лявонавічам Скрабатуном з вёскі Завулак. Чаму сустракаўся? Проста — краязнаўчы інтарэс, а не таму што прозвішчы аднолькавыя. У маці Васіля Быкава — дзявочае прозвішча Скрабатун, а бацька сп. Анатоля і маці Васіля Быкава — родныя брат і сястра! Паміж Завулкам і Бычкамі (радзіма Васіля Быкава) — пралягла польска-савецкая мяжа. 18 гадоў не бачыліся.
 
— Што Вы вырошчвалі за “польскім часам”?– пытаю ў сп. Анатоля.
— Бульбу, пялюшку, каноплю, ячмень, жыта!– адказвае ён.
 
Дык вырошчвалі яе ў нас у 1920-30-я гады. Ці Глыбоччыня не ёсць Беларусь, бо пад палякамі жыла? Той жа Анатоль Лявонавіч апавядаў — якія смачныя клёцкі былі, калі ў бульбяное цеста дадаць зерняў каноплі. Пах ад іх — ашалець!
 
Дык чаго маскавіты ў 17 стагоддзі ліцвінаў (беларусаў) абазвалі “бульбашамі”? Ды не толькі таму што беларусы елі бульбу, а яны (маскавіты) — параную рэпу. Таму што ліцвіны (беларусы) былі спрэч уніяты і елі “д’ябальскі плода” (то бок бульбу), а ў Масковіі за гэта — клалі галаву на калоду, і — сякер башка!
Уладзімір Скрабатун.
comments powered by HyperComments
Scroll Up