Уведзены новыя квоты на выпуск алкаголю.
Савет міністраў пастановай нумар 718 ад 14 снежня ўстанавіў квоты на вытворчасць алкагольнай і іншай спіртазмяшчальнай прадукцыі ў 2022 годзе. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У наступным годзе плануецца зрабіць:
спірту-сырцу з харчовай сыравіны – 1,3 млн дал,
спірту рэктыфікаванага з харчовай сыравіны – 8,4 млн дал,
гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў – 11 млн дал,
фруктовай гарэлкі – 7,5 тыс. дал,
вінаграднай гарэлкі – 2,5 тыс. дал,
садавіна-ягадных натуральных він – 4,895 млн дал,
мацаваных пладовых він – 4,169 млн дал,
савецкага шампанскага і іншых пеністых він – 2,1 млн дал,
вінаградных він – 3,791 млн дал,
каньяку – 724 тыс. дал,
брэндзі – 146 тыс. дал,
фруктовага брэндзі – 2 тыс. дал,
віскі – 290 тыс. дал,
рома – 30 тыс. дал,
тэкілы – 11 тыс. дал,
кальвадосу – 5 тыс. дал,
нехарчовага спірту – 1 млн дал,
віннага вінаграднага кулеру – 200 тыс. дал,
моцных спіртных напояў – 752 тыс. дал,
спіртных напояў са збожжавай сыравіны – 255 тыс. дал,
лекавых антысептыкаў – 260 тыс. дал,
ветэрынарных антысептыкаў – 5 тыс. дал,
сродкаў дэзінфекцыі – 343,5 тыс. дал.
Таксама вызначаны квоты на напоі вінныя, фруктовыя, кактэйльныя і каньячныя, садавіну ў віне і асаблівыя мацаваныя фруктовыя віны.
У параўнанні з мінулым годам на 15 тысяч даляраў скарочаная квота на вытворчасць спірту-сырцу, на 48 тысяч даляраў – рэктыфікаванага спірту.
Квота на вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў павялічаны на 5 тыс. дал, садавіна-ягадных він – на 385 тыс. дал. Аб’ём вытворчасці пладовых мацаваных марачных він палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі скарочаны на 360 тыс. дал, а савецкага шампанскага і пеністых він павялічаны на 200 тыс. дал. Квоту для вінаградных він скарацілі на 91 тыс. дал. Акрамя таго павялічаны квоты на каньяк і віскі, але скарочаныя для брэндзі.
Вытворчасць дэзінфектантаў зменшана амаль на 200 тыс.т у параўнанні з 2020 годам.
Квоты размеркаваныя паміж абласцямі, Мінскам, канцэрнам “Белдзяржхарчпрам”, “Белкаапсаюзам” і НАН Беларусі.
comments powered by HyperComments